top of page

Конкурс
праектных прапаноў
ад Belarus Beehive 2.0

Ва ўмовах рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс грантаў для НДА, каб падтрымаць праекты, заснаваныя на падыходзе, пры якім мноства малых, але сістэматычных, мэтавых і скаардынаваных дзеянняў ці зменаў вядзе да значнага ўплыву або выніку ў агляднай будучыні для Беларусі. Мы шукаем ініцыятывы, здольныя не толькі натхняць беларусаў, але і гарантаваць бяспеку і падтрымку ўдзельнікам грамадскага руху, а таксама павышаць эфектыўнасць АГС на шляху дэмакратычных зменаў. Важна, каб гэтыя праекты спрыялі аб’яднанню людзей вакол канкрэтных дзеянняў дзеля абароны справядлівасці і свабоды, тым самым падтрымліваючы дух салідарнасці.

Прыярытэт будзе нададзены праектам, што спрыяюць умацаванню грамадзянскай салідарнасці і развіццю бяспекі, даюць усебаковую падтрымку ахвярам рэпрэсій, надаюць перавагу міжсектаральнай дзейнасці і вядуць да канкрэтных зменаў.

 

Мэта конкурсу:

Мэта гэтага конкурсу – падтрымаць ініцыятывы, што спрыяюць дэмакратычным пераменам у Беларусі.

Хто можа ўдзельнічаць:
 

  • Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі.

  • Нефармальныя групы беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі.

  • Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.
     

Тэматычныя лоты:
 

  1. Падтрымка праектаў АГС для працы з мэтавымі групам і змянення іх стану.

  2. Арганізацыйнае развіццё АГС у бок узмацнення.

  3. Падтрымка кааліцый, сетак і партнёрстваў паміж АГС з мэтай зменаў.

    Сумы фінансавання:
    Да 40–60 тыс. еўра за праект. Мінімальная сума гранту – 5 тыс. еўра.

    Тэрмін рэалізацыі:

    Ад 2 да 12 месяцаў. Можна атрымаць больш за два гранты, але ў розных лотах.
    Апошні тэрмін падачы заяўкі на конкурс № 1 – 01.05.2024.

    Падаць заяўку

    Кіраўніцтва па запаўненні

    Задаць пытанне

    Наступныя запланаваныя конкурсы:

    Лот 1: конкурс № 2 – 08.09.2024;
    № 3 – 31.01.2024;
    № 4 – 14.02.2025;
    № 5 – 24.04.2025.

    Лоты 2 і 3: конкурс № 2 – 08.09.2024, № 3 – 14.02.2025.
     

Гэтая абвестка з’яўляецца толькі інфармацыйным паведамленнем.

Поўнае палажэнне з падрабязным апісаннем усіх дэталяў спампуйце тут

bottom of page